Човен
човен начны
На скроні маіх надзей,
Я бачу як ціха
імглістая плынь
У дялягляд ідзе.
За плынню плынь
нібыта рака
Уносіць пакуты прэч,
І ноч хапае
мяне за рукаў
Ды не кранае плеч.
Цягне у човен
чорны як ноч,
Вёслы у рукі пхне.
Узяць і скарыцца
ці кінуць ўзбоч
Гэтыя вёслы мне?
Можа паплысці
туды у плынь
За далягляд глядзець,
Рухамі вёслаў
ў такую стынь
Можна сябе сагрэць.
Неяк наважыўся
ды не паспеў
Я распачаць заплыў-
Вёслы сталі
галінкамі дрэў,
Човен растаў у пыл.
Гэта ўсё ён
сапсаваў
дарма-
Месяц святлом працяў,
Знік
і у промнях
яго святла
Казкі маёй працяг...
Толькі упэўнены ён,
што не,
Памылкі няма,
віны...
Кажа,
што ўратаваў мяне
Ад цемры
і ад маны.
Ды толькі я
не згодны зусім,
І як дазнацца цяпер?!
Ці быў той човен
ці уплыў
Ці скраў яго Месяц
ці разбіў
Аб скроні маіх надзей...
Свидетельство о публикации №124013005925