На ростанях Любовi - 29 -
Сталы снег у студзеньскія дні.
Хтось здарожыўся - курганіцца: агні...
Люты - сцюдзіць валанцай зякраты.
Як рыпучы, хмарны карабель.
Перакулены, і белавусіць сушу.
Пазычаю лёд: лядзяш б'е грушу.
Замець адбірае толькі бель!..
Усюды скібы. Гарады. Сады.
Каб сысці рупліва да касцёла,
Замятуха, не скранайся, - долу
Ты шкляныя не стаўляй масты...
Тонка сэрца любіць. Не пакіне
На пакручы сіверу зямлі.
Стуль наш поўдзень, - мроі пацяклі...
Крым прыўкрасны . І абрысы Вільні...
Раз за разам. Замглённасць дубоў.
Гартаваць нашчадкам прывітанне:
Даўніной нацешыцца спатканне! -
Ганарысты бог другіх высноў.
Мы з табой. Крочым, душа мая.
Не ў студзень - мройную краіну
Нашай славы: вытанчаную Вільню!
Памяць тчэцца. Гэта памяць: я.
Свидетельство о публикации №124013003740