На ростанях Любовi - 28 -

Час праз нас. Найлепшае трывае...
Шэрань - студні. Кветнікі малюе
Сцюж акацыя - змястоўнае вандруе!
І ты, любая, вечная - мая.
       Шыбін посвіст, лопанне снягоў.
       Непагадзь расшпільвае моцы сэрца:
       Вынаходнiцтва! - верш! у сенцы
       Дыванамі пераліўных слоў!..
Снег - Сібір. Вопраткаю Ночы.
Далягляды загортвае быццё.
А прарвецца новае жыццё!
Дзень у мораку адкрывае вочы!
       Зубцы ільдоў, віры, і ўсё ж,
       Гаспадарыць на дазнанне,
       І праз немач, наша "мілаванне":
       Шар зямны, - і ўпоперак і ўздоўж.
Плыт - зара. Шлях! Прыгожы вальсам.
Ашчарэпы пашч вятроў глытнуць
Плямы прывідаў, - спіну клямкай гнуць...
І плаціць міфічным карбаванцам!..
       Толькі ўкруг нас - промні. Узнікаю.
       Праўна. Прамяні табой. Дзялю.
       Раздзяліўшы, промнямі знікаю.
       Не ўнікаю, промні: я - люблю!


Рецензии