Ой, на калiне чырванашчокай...
Ой, на каліне чырванашчокай
Чырванабокі сядзіць снягір.
Душа мая нібы вір глыбокі,
Не выйдзе сёння яна ў эфір.
Душа стамілася, як каліна
Пад гнётам снегу ў зімовы дзень.
Душа мая, як мая Айчына,
З жабрацкай торбай кудысь брыдзе.
Не брыдзіць шчокі каліны птушка -
Чырванабокі прыгожы гіль.
Мой мілы ветрык, каліну гушкай
І разгані мой душэўны штыль!
28. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124012808278