Герб Валожына

Ушанаваны  ў сэрцах герб Валожына…
Зацверджаны хоць быў у век дваццаты –
З былых вякоў гiсторыi атожыла,
Ён бацькаўшчыны нашай птах крылаты.

Як скрэпа, гiстарычнае звяно –  наш герб,
Ён прывiтанне роду Валажынскiх,
Дух продкаў  з тых былых вякоў, iх соль i хлеб,
Iх каранi i радавыя жылкi.

Барвяны колер у варажскага шчыта
Сiмвалiзуе мужнасць, сiлу духа,
Ды золата замест былога серабра –
Радзiмы герб!..    Яднаў у час разрухi.

У лiтары лацiнскай «W» схаваны  сказ,
 Здыецца просты, толькi многагранны.
А фарба залатая –   багацець наказ,
Тварыць дабро, як уладар, старанна.

Магчыма  кроквы уладкаваны на зубцах,
Цi пара «V», бы галачкi, з`яднаны?
Яшчэ старонкi кнiг  ў наспiсаных радках,
Разгорнутых, дзе ведаў акiяны!..

А можа ў цэнтры кроква i зубец адзiн,
На захадзе –  вiтаюць   звёны продкаў,
На ўсходзе – манiць шлях да будучых вяршынь,
Плыве святлу  насустрач наша лодка…

Старынны герб адлюстраваў падзеi, быт:
Была друкарня недалёка ў Лоску,
Ад году ў год мяняўся краю каларыт,
Пра ешыбот лiлася пагалоска.
 
Няхай гудуць гiсторыкi размовамi,
Галоўнае, каб вечна шанавалi
Карэнне, дух бацькоў, душой – не словамi,
Край гуртаваў наш герб i вёў у далi.


Рецензии