Лыжню
І меньш капацца ў міравых навінаў смецці
Бяру ў нядзелю лыжы, палкі і лыжню
Бягу пракладваць побач з дачаю, на ўзлессі.
Зіма прысыпала сняжком палі, лугі,
На небе сонца прыгажосці дабаўляе
А я павольна без маркоты і тугі
Па снезе сам сабе дарогу пракладаю.
Спачатку чуецца даволі громкі гук -
Рыпенне снегу мне нясе задавальненне,
Вось паступова я замкнуў на ўзлеску круг
І па лыжні бягу ўжо з большым паскарэннем.
Паветрам дыхаю марозным і ў грудзях
Адчую ў буднях дзесьці страчаную радасць
І ,быццам крылы разгарнуўшы на плячах,
Лячу, забыўшыся на полі сум і млявасць.
Я сам сябе нібы к разетцы падключыў -
Бяру энергію ад снегу і марозу,
І колькі ўсіх кругоў праехаў - не лічыў,
Мільгалі прад вачыма сосны, дуб, бярозы.
А ўлетку, потым, сон прысню ў гарачыню,
Аб тым як зноў кругі на полі пракладаю
І падбадзёрыць каб сябе крычу: "Лыжню!
І ўсё шпарчэй ад снегу палкамі штурхаю.
Свидетельство о публикации №124012707703