Моё чувство

Маё пачуццё

Хай здзяйсняюцца мары ў кожнага з нас,
Наступіць цудоўны і радасны час,
Сцяжынкі прыводзяць да мэты сваёй,
Заўсёды квітнець будзе наша жыццё.

Усім нам пашчасціла жыць на зямлі,
Ад продкаў жа скарбы свае набылі
І ніхто адабраць іх не зможа ў нас,
Любоў да Радзімы святы наш запас.

Абуджаны сэрцы і веры святло
Да міру і ладу нас усіх прывяло,
З душы так і льецца маё пачуццё,
Здзіўляюцца людзі: «Малое дзіцё!»

Хістаецца ў полі тоненькі колас,
Ветрам даносіцца песня і голас,
Як у дзяцінстве спявалі жанчыны,
Мір зберагчы мы ўсе разам павінны.

27 студзеня 2024


Рецензии