Я не гурман!
Карміць суфле ці пірагамі.
Хай толькі падаруе неба
Мне фею з стройнымі нагамі.
Мне і амброзія не трэба,
Няхай п'юць матылі нектар.
Бо падарункам мне ад Феба -
Ёсць вачанят каханых жар.
Я буду рады і шчаслівы
Пачуць у пошуме лясоў
Мне роднай мовы пералівы
І сонцы родных галасоў.
А у вясёлцы вадаспаду
Прымрою сабе феі стан,
Які лагодзіць боль і зваду
І надае надзеям плян.
О, не! Гурманам я не стану!
Хачу бо ў сполахах зарніц
Я адшукаць фата-маргану,
І вусны з водарам суніц.
Свидетельство о публикации №124012600818