Чаго сягоння толькi нi было...
Чаго сягоння толькі ні было!
І снег ішоў і раставаў нанова,
І ветру захмялелага крыло
Трапала куст калінавы сурова.
Чаго сягоння толькі ні было!
І сад маўчаў, і пад навесам дровы
Лілі на снег падталае цяпло,
І скідваў куст калінавы аковы.
Чаго сягоння толькі ні было!
І думкі, і трывогі, і аснова
Для вершыка, што, быццам бы вясло,
Лагодна веславала маё слова.
26. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124012606703