Моладзь са стажам
Раз-пораз успомнім і ўнукам раскажам
Аб часе мінуўшым, аб буднях, аб святах -
Мы ж моладзь таксама, ды толькі са стажам.
Хацелася жыць нам прывольна, прыгожа,
Размах быў у справах, калі ж іх узважым -
Адзначым, што вопратку маем з рагожы
Мы стомленных душ, бо мы моладзь са стажам.
Хоць мары дзяцінства збыліся не цалкам,
Разлічваем здзейсніць мы іншыя планы,
Адправіць ніхто нас не можа на звалку -
Мы ж лепшая моладзь: яе ветэраны.
Хворобы пакуль што наш дух не скасілі,
Руплівыя мы і ў вяселлі, і ў працы,
А, значыць, усё нам і зараз па сіле -
Мы ж моладзь са стажам, нажаль, мы не старцы.
Хрыста ўспамінаем часцей год ад году,
Раней не зважалі, цягнулі паклажу
Адны, без Яго, без дазволу, без згоды -
Мы ж моладдзю былі, а зараз са стажам.
Халодныя голавы з сэрцам гарачым
Радзіму шануем, і продкаў, і Бога,
А стаж свой мы ў пашпарце толькі адзначым -
Мы ж моладзь, а моладзі ўсюды дарога.
Хадзіць нам па ёй, прыгажосць назірая,
Расправіўшы крылы натхнення шырока,
Аднойчы ўзляцець і прымкнуцца да раю,
Мясціны, дзе кожны ў узросце Прарока.
Свидетельство о публикации №124012504188
Вдохновения, успехов и всех благ! Галина.
Галина Небога 05.02.2024 12:38 Заявить о нарушении
Саша Веденеев 06.02.2024 20:36 Заявить о нарушении