Цёмна. Лiхтар пад гарою...
Цёмна. Ліхтар пад гарою.
Жоўтаю меддзю гарыць.
Зімняй глухою парою
Толькі з душой гаварыць.
Цёмна. Цямней яшчэ будзе:
Меддзю чырвонаю - кроў.
Тых, што захраслі у блудзе,
Змые - да краю любоў.
Цёмна. Цямней не бывае.
Горка - абліцца слязьмі.
Медны ліхтар дагарае -
Воін спалоханай цьмы.
Цёмна. І цемра пануе,
Нібы бязлюддзе вакол.
Хай перамогу святкуе
Цемры прыхільнік - арол.
Цёмна. Жабрацкаю меддзю
Вецер звініць за акном.
Цемра упартаю плеццю
Зноў абвівае мой дом.
Цёмна. Ліхтар пад гарою
Меддзю пранізвае змрок.
Веру, над роднай зямлёю
Ўзыдзе зара, як прарок.
22. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124012206686