Сорамна...
Што на сонейке раптам і плямы?
Каб пабачыць сваімі вачыма
Гэткі жах, і пабег я да крамы.
Там набыў у адчаі бутэльку
З каляровага шкла і да свата.
Ну, і вылілі мы ўсю гарэлку
(У бутэльцы ж была не гарбата)
За каўнер, як патрэбна, а потым
Праз зялёнае шкло спрабавалі
(Аж змакрэлі, пакрыліся потам),
У чыстым небе разгледзець дэталі.
І нічога, бо зрок недалёкі.
Тут патрэбна вачам дапамога,
А да кухні ўсяго-та два крокі –
Мы ж разумныя, дзякуй, ад бога.
І наконт вынаходніцтва ў справе,
Сват прынёс, зразумеўшы праблему.
Час на крылах ляцеў, неўзабаве
Мы пашырылі гэтую тэму
На літроўку, а можа, і болей,
Зараз цяжка казаць. Але пляма
Ў галаве апынулась ад болю,
І ў вачах мітусілась таксама.
Пра астатняе лепей ня трэба,
Зразумела, нашкодзілі чэрці.
Паглядзеў бы я зараз на неба,
Але сорамна неяк, паверце.
Свидетельство о публикации №124012106727