Ты прыйшоу ка мне пад вечар...
Думау -будзем мы адны,
Тут матуля злезла з печы,
Вунь i бацька на канi.
Ты хацеу пабегчы з хаты,
Троху споуз твой кажушок,
Бачу я, што ты гарбаты,
Ды крывы на левы бок.
Я крычу: складзi ка крылы,
Адкажы ка мне хутчэй,
Дзе была ранней я мiлы,
Што не мела я вачэй?!
Ты ж казау , што не гарбаты,
Мой мiлёнак дарагi,
Ха- лардоз,табе б лапатай
Сцебануць разы са тры!
Баiу ты, табе кiшэню
Грошы цягнуць да зямлi,
Па гарбу ды качарэжкай,
Грошы каб не памаглi!
Я дарма цябе кармiла:
Сечкай, салам ды лапшой,
Я табе кашулi прала,
Каля хлева пад сцяной!
Не, не думай, мне не трэба
Пад вянец iсцi з табой!
Я хачу, каб ты- дурындзел,
Пакланiуся пра да мной!
Мой мiлёнак нахiлiуся,
Крышачку я адышла
i са смакам i cа скрыпам
Пендаля яму дала!
Як ён "зайка" пакацiуся,
Крахтануу, пачухау бок,
Праз парог перавалiуся,
Ногi у рукi i уцёк...
Вось што я скажу, дзяучаты,
Прыглядайцесь да хлапцоу,
Каб да вас не прычапiуся,
Хрыч з такiх вось" малайцоу"!
:))))))))))))))))))))) 2000г
С. А. Шершнёва)
Свидетельство о публикации №124011704973