Чатыры верхнiкi рвуцца Уверх
Па Зенону Элейскаму ты - чарапаха.
Няхай жа яна за тобой пабегае.
Як дагнаць, яна не дакумекае.
"Старая, бязродная!" Выбачайце,
Смяротная.
Мор. Апалон-стралавержац
Жахлівы не менш, чым Зеўс-грамавержац.
У браню закаваны, бо няма скафандра,
У яго дыабет, а паветра - каляндра.
Дастае вяшчальнік струхлелы папірус,
И аб'яўляе: Дзевятнаццаты Вірус!
Голад. Гэта - яшчэ дзіця,
Замест каня ў яго - жарабя.
Пакуль маці побач, ён не кусаецца,
Калі яна знікне - Чужым
Ствараецца.
Слёзы яго гучаць, як праклёны,
Але ж ён таксама, як дзеці,
у жыццё ўлюбёны.
А дзе ж Вайна? На ланцугу
Смерць вядзе пацана:
Той у крыві, на каленях, з шабляй паўзе,
Усё ворагаў бачыць і не ведае, дзе.
Ён розум згубіў, але і ў ім забівае
І ў ціхую мірную вышыню паспявае.
Астатнія злыдні яго саджаюць на палку!
Каб ён дапамог ім свет спаліць зранку.
Чатыры верхнікі рвуцца ўверх...
Яны бы жадалі ўзяць новы паверх!
Ты з імі змагайся, яны звычайныя
Немаўля, старая, хворы, палоннік,
Толькі адчайныя.
Фіналіст конкурсу "Браславская обитель-2023"
Свидетельство о публикации №124011704341