Валошкi
Іх у косы ўпляла таксама.
На хвіліну, зусім на трошкі
Зазірнуць у дзяцінства:"Мама!"
Я паклічу, як быццам учора,
А ў двары бясконцай усе спевы.
Пасялковая мая школа.
І вішнёвы сад заўжды белы.
Ва ўспамінах так лёгка дыхаць,
Быццам бы на хвіліну прыпынак.
І цягнік пачакае, ды пыхаць
Будзе гучна паміж галінак.
А тым часам, зірнуўшы наўкола,
Ты адчуеш вялікае шчасце.
Дзесьці яблык упаў. " Мікола!
Добры дзень!". " Вам таксама Здрасце!"
Тут усё проста: валошкі ў косы,
На сукенцы яны таксама.
І уранку бягу я босай.
Там заўсёды чакае Мама.
Свидетельство о публикации №124011503917