Да М
Аўтар: Адам Міцкевіч
Пераклад: Станислав Шастак
“З маіх прэч вачэй!” … і я паслухмяны,
“Прэч з сэрца майго!”… будзе сэрца паслушна,
“Прэч з памяці нашай!”.... “о,не, мой каханы!
Нам памяці скажуць тут: “Не!”- аднадушна!”
І цень тым даўжэйшы, як прыйдзе здалёку,
Тым колам жалобы шырэйшым ён крочыць.
Так і мая постаць, чым далей ад вока,
Тым тваю памяць глыбей смуткам
змрочыць.
На месцы на кожным і ў кожнай хвіліне,
Дзе я сустракаўся, гуляў дзе з табою,
Там сэрца часцінку я ўсюды пакінуў,
Каб быць там заўсёды з тваёю душою.
Ці ў ціхім пакоі, калі ў задуменні
Струн арфы кранешся рукамі так мала,
Прыпомніш сабе: “я ў такія ж імгненні
Яму песню гэтую ж колісь спявала”.
Ці ў шахматы можа гуляць давядзецца
І ў пастку кароль твой якраз пападзе
Падумаеш ты: “Можа гэта здаецца
І ў гульні апошняй ён быў у бядзе.
Ці то на балю, пад час спачыну,
Прысядзеш, пака не чуцён скрыпак спеў,
На вольным месцы каля каміну
І ўспамянеш: “Ён тут колісь сядзеў”.
Кнігу разгорнеш тужлівую ціха,
Але каханых надзеяў паразу
Згледзеўшы, скажаш з глыбокім уздыхам:
“Ах! То гісторыя наша адразу”.
А, калі аўтар агучыць судовы
Вырак: “любоўную пару злучыць!”
Свечку затушыш і вымавіш словы:
“Чаму не мог наш раман гэткім быць?”
Блісне начная раптам маланка,
Груша сухая галлём зашуміць
Стогнуць пугач будзе ў вокны да ранку
А табе здасца, што мой дух ляціць.
На месцы кожным і ў кожнай хвіліне,
Дзе я сустракаўся, гуляў дзе з табою,
Там сэрца часцінку я ўсюды пакінуў,
Каб быць назаўсёды з тваёю душою.
Свидетельство о публикации №124011308094