Многа вершау пустых, хоць i лёгкiх, як пух...

***
         ...Не бойцеся эмоцый -
         А бойцеся згубіць!
                Яўгенія Янішчыц

Многа вершаў пустых, хоць і лёгкіх, як пух.
Ці то я не ўспрымаю іх болей?
Ці то дух успрымання у сэрцы патух?
Ці яны, як без лісця таполі?

Многа вершаў пустых, нібы выдахся дух,
Нібы сказана ўсё, што балела.
І ляціць нада мной тапаліны іх пух,
Як душа, што пакінула цела.

13. 01. 2024 г.


Рецензии