Служыць закону i маралi
Пятляючы вiецца сярод скал,
Туман – замiнка долю вызнаць…
Глытком цягучым п`ём жыцця бакал.
Каб не зламаць чужыя лёсы,
Ступаць заўжды на поўную ступню,
Знайсцi б за хмараю бялёсай
Сярод сузор`я зорачку сваю.
Служыць закону i маралi –
З вякоў далёкiх Божы запавет,
Наканаваў, як долi шалi,
Душы зарок, што выпусцiў у свет.
Бясконцым паскам жыцце ўецца,
У ланцужку – мы звёны на зямлi.
Хiстацца, як павее вецер, –
Ланцуг зарыць ў акiнутай раллi.
Свидетельство о публикации №124011303302