Зайшоу у банк, крыху папоунiу картку...
Зайшоў у банк, крыху папоўніў картку,
Купіў мачалку, хлеба, малака.
На вуліцы не холадна й не жарка,
І неба, - быццам шэрая рака.
Чакаеце ў паэзіі адкрыццяў?
Напеўнасці, мыслення паўнаты?
Сустрэліся - сусед мой на падпіцьці
І ля варот - два чорныя каты.
Чакаеце сімволікі таемнай?
Пазнання філасофіі быцця?
Суседу пажадаў я - узаемна
Здароўя і шчаслівага жыцця.
Прыйшоў дамоў, памацаў батарэю,
Дастаў з пакета малако і хлеб.
Пра што пісаць? Вядома ж, пра завею
І месяца аранжавага серп.
12. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124011205213