Душа на аркушы паперы

Радкi мазкамi на паперы
Злiваюцца з сiмфонiяй душы
У пошуках шляхоў да веры,
З рэальнасцю звiваюць мiражы.

Духоўны свет,святло пачуццяў
Злучаюцца славамi ў ручаёк.
Запал, што хмелем сэрца мучыць,
Як паруснiк, пракладвае радок.

I слова кожнае – часцiнка,
Адбiтак радасцей, надзей, пакут,
Ciроп мядовы, цi з кiслiнкай,
Цi кiпцюры, што сэрцайка скрабуць.

Мастак паперы давярае,
Душа на аркушы – як на крыжы,
Частуе з думак  караваем,
У слоўцах трапных прадаўжае жыць.


Рецензии