Працую, чытаю i вершы пiшу...
Працую, чытаю і вершы пішу,
Пра прэміі нават не мару.
Калі й адраджу мо якую душу,
Дык хіба з сваёю на пару.
Вось так і духоўнасць сваю берагу
І родную мову шаную.
Застацца баюся прад ёю ў даўгу,
Але паважаю й чужую.
Шэдэўры пакуль я не ўмею ствараць,
Але без урону для справы
Пісаў, і пішу, і прадоўжу пісаць -
Душу адраджаць не для славы.
11. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124011103413