За хатай апошняй цямнеюць бярозы i елкi...
За хатай апошняй цямнеюць бярозы і елкі.
За хатай на ўзгорку - зімовае неба над лесам.
Імкнуся туды і на неба гляджу з інтарэсам,
А елкі застылі, нібыта гадзінніка стрэлкі.
Сукенкі бярозак у шэрані дня чырванеюць -
За хатай утульнай, што з дахам, нібы шакаладным.
У студзеньскім дні, мяккім, ціхім, някепскім і ладным,
Крывыя бярозкі, нібыта надзея, бялеюць.
У нерушны дзень за спакой свайго краю малюся.
Дачытваю кнігу. Максім Багдановіч - самотны.
У неба за хатай - трывожнай душою - імкнуся...
За хату за крайнюю крочу - у лес мой дрымотны.
У небе лагодным над лёсам маёй Беларусі,
Здаецца, я быў бы ад цяжкага лёсу свабодны...
10. 01. 2024 г.
Свидетельство о публикации №124011004848