Cэнс атрымала жыццё

Яны адзін аднаго кахалі
І разам былі заўсёды,
Ад шчасця і радасці палалі,
Ды лёс разлучыў наўмольны.

Аднойчы вячэрнім часам,
Сустрэліся зноў яны
Жыццё падарыла шанс ім
Забыцца ў абдымках любві.

Здарылася ўсё раптоўна,
Ніхто гэты шанс не чакаў...
Ды зніклі зноў у натоўпе,
Разлучнікам стаў вакзал.

Зноў тыдні і дні паляцелі
Ў разлуцы, у восеньскіх снах...
І лёс даў дзяўчыне надзею,
Аб чым яна марыла так.

Бо  сёння яна зразумела,
Што лёс падарыў ёй дзіцё
І шчасце пастукала ў дзверы,
І сэнс атрымала жыццё.


Рецензии