Новае жыццё
І з пяшчотай гляджу ў твае вочы.
Вось і скончыўся наш апошні вечар,
Расстаёмся з табой гэтай ноччу....
Ты не плач, я прашу цябе, родная
Бо любоў нам назад не вярнуць.
З гэтай ночы ты зноў свабодная,
А мяне, калі ласка, забудзь!
Я даўно ўжо цябе не кахаю,
І пра нас я зусім забыў.
Позірк твой я ўжо не чакаю,
Пал пачуццяў даўно астыў.
З той пары мінула шмат часу,
Дзесяць год праляцела далёка.
Адказала ты мне не адразу...
Шчасце страціла ты так лёгка...
А ў мяне жыццё тут віруе:
Хата, жонка, дачка- малеча...
І так моцна іх люблю я,
А з табой толькі той сумны вечар.
Свидетельство о публикации №124010905779