Каханне лiлеi
Прыйду сярод ночы ў твой сон.
Пяшчотай пялёсткаў сагрэю,
Пачуцці вазьму ў палон.
На мяккіх, лагодных хвалях
У месяца цьмяным святле
Цябе да зары залюляю,
А вецер нам песню спяе.
Як сонца прамень дакранецца
Да чорнай паверхні вады,
Мне знікнуць у віры давядзецца,
Каханак мой малады.
Ды ты не бядуй, бо вярнуся:
Чакай, калі месяц узыдзе,
Тады я ізноўку з’яўлюся
Прыўкраснай кветкай у вадзе.
Свидетельство о публикации №124010401368