Я не знаю як жыццё палепшыць...

Я не знаю як жыццё палепшыць,
Як хоць крыху твой падняць настрой,
Гэтае наўрад цябе суцешыць,
Але мне прыемна быць з табой.

Проста быць і не рабіць нічога
Ці наўпрост у далягляд глядзець
Ці кранаць тваю далонь таропка
Ці яе цалункамі заспець...

Ці у пацалунку затуліцца,
Захінуцца вуснамі тваймі,
І заплюшчыць вочы як байніцы,
Каб не бачыць гэтае вайны,

Тваім пахам лёгкія лагодзіць,
Бы вясну схавала ты ўнутры,
Верніку наканавана споведзь,
Дык і ты цяпер маю прыймі...

І жыві, жыві вось так як зараз
І не слухай баязліўцаў брэх!
Гэта найстрашэнная зараза-
Словы крывадушных паўкалек...

І мяне не слухай, я не лепшы!
Можа крыху розуму займеў...
Гэтае наўрад цябе суцешыць,
Але мне прыемна быць цяпер...

Проста быць і не рабіць нічога,
Эфімерным шчасцем не хварэць,
Не шукаць той далягляд далёка,
А ў тваіх вачах яго сустрэць...


Рецензии