Хавае акiян
Скарб векавых прыгод i таямнiц,
Скаваў у нетрах, агарнуў руцiнай,
Закрыў на дне, вятрам не разбудзiць.
Спавiты воды прахалодай зiмняй,
Русалак царства безтурботна спiць,
Сiрэны клiчуць з ласкаю гасцiннай,
Пад вечны звод загадачных цямнiц.
Душа няўрымслiва пазнаць iмкнецца
Стыхii нораў, зразумець капрыз,
Шукае шлях да Пассейдона сэрца.
Пытлiвы позiрк сярод хваль-кулiс
Штогод адкрыць шырэй скарбонку рвецца,
Загадак i адгадак множыць спiс.
Свидетельство о публикации №124010302853