11. 12. 2023

зіма бывае
белая ці чорная
а людзі - не
*
у чорна-белым фільме
аб зіме
зіма - чорна-белая
а людзі - не
*
вось памятаеш
калі вясёлка
яшчэ не была
чорна-белай
мы ляпілі снегавікоў
мы ляжалі ў
далікатна-іскрыстам
сінявата-бялёсам
смарагдава-бледным
аранжава-немагчымым
снегу
як быццам
у срэбнай пудранніцы
і мы смяяліся
*
а зараз мы глядзім
чорна белае кіно
не пра тое
*
і Ёнас Мекас зараз недзе
даздымае свае
пасмяротныя
чорнабелыя фільмы
*
і зіма бывае
пасмяротная
чарнабелая
*
і зіма бывае прыжыццёвай
хранічнай
*
а людзі - не


Рецензии

Завершается прием произведений на конкурс «Георгиевская лента» за 2021-2025 год. Рукописи принимаются до 24 февраля, итоги будут подведены ко Дню Великой Победы, объявление победителей состоится 7 мая в ЦДЛ. Информация о конкурсе – на сайте georglenta.ru Представить произведения на конкурс →