У смутныя гадзiны
Што хтосьцi перамелiць марны час,
П`янiць нас думак забрадзiўшы квас,
Статыста зрок фiксуе ўсе падзеi.
Малiтвы небу, быццам эпапеi,
Звiваюцца з жалобных, слёзных фраз,
Сказ пра сябе напоўнены прыкрас,
Чакаем змен, бы выйгрыш латарэi.
У спадзяваннi на авось лунаем,
Скавалi дух, звiнiць у ланцугах,
I безтурботна трызнiм Божым раем.
Гасподзь заўжды частуе караваем,
Шле дапамогу тым, хто сам шукае
Прамень, што павядзе на зорку шлях.
Свидетельство о публикации №124010203283