Пусцiу на вулiцу ката...

***
Пусціў на вуліцу ката,
Зварыў з падліваю спагеці.
Блішчыць у лужынах вада,
І Новы год ідзе па свеце.

Суседка выскачыла ў двор.
Павіншаваць хацеў са святам.
Схапіла хуценька тапор
І зноў заскочыла - у хату.

І на вячэру будзе штось:
З духоўкі бульбачка з грыбамі.
А Новы год прамок наскрозь,
Па лужах шлёпае нагамі.

Блішчыць у лужынах вада,
І Новы год ідзе па свеце...
Пара ўжо зваць свайго ката:
Яму падліва, мне - спагеці.

31. 12. 2023 г.


Рецензии
Очень интересное стихотворенияе.Понравилось!!!

Макс Иосифович   12.01.2024 21:35     Заявить о нарушении
Спасибо, Иосифович! Интересное, потому что про кота. Спасибо большое!

Юрий Боровицкий   13.01.2024 18:58   Заявить о нарушении