Драуляныя крылы...

***
Драўляныя крылы крыжоў
Паўстаюць над зямлёй.
Зноў народзіцца Бог праваслаўны.
І нямала дарог  я прайшоў,
І здаецца, што крок мой
Павольны і плаўны.

Хачу затрымацца на нашай зямлі
І трымацца за цёплыя крылы
Крыжоў.
А яны  – жураўлі,
Што любілі мой край,
У які кожны з іх
Толькі птушкай прыйшоў...

Ах, зямля мая родная,
Шчырая,
Маё сэрца крыжамі
Драўлянымі гушкай…

Драўляныя крылы крыжоў,
Беражыце той шлях,
Што яшчэ не прайшоў,
На які не вярнуўся я
Птушкай...


31. 12. 2019 г., 31. 12. 2023 г.


Рецензии