Золь, плюхота цi хлюпота...

***
Золь, плюхота ці хлюпота,
Ці як кажуць, пляга, слота,
Хлюпа, халепа, слата...
І каліна каля плота –
Без адзінага ліста...

І маліцца неахвота,
Ці прылашчыць зноў ката,
І работа – не работа,
І на сэрцы – пустата...
Надакучыла турбота.
Нібы знятае з храста,
Сэрца, быццам тая слота,
Ці каліна – без ліста...

30. 12. 2023 г.


Рецензии