Перевод
ЛЮДМИЛА ХЕЙДАРОВА
Новы час немагчымы, калі не адпусціць стары. А як адпусціць, калі смыляць нанесеныя ім раны?..
ДАРУЙ
Казаць сягоння трэба як усе!
Ратуй іх душы, Ойча Усеўладны!
Ды чуецца над прорвай у аўсе
жыхар і злы зусім, і бесспагадны.
Ён языком магілу рые ўсім,
Раскідваючы бруд, слату, каменне.
Ты блізка і даўно знаёмы з ім;
Тым больш яму я ведаю найменне:
Варожы, хітры, жорсткі, з духаты
Смуродны дух вышэйшага гатунку
На сказ яго бязлітасна пусты,
Не знойдзецца ні лекаў, ні ратунку.
Куды ляцім? Не знаю. Гавару –
Заплюшчы вочы, паўтарай збавенна:
- Нябесны Бацька, ворагу даруй
і злітуйся над кожным з нас пайменна...
Пераклад з паэзіі Вячаслава Ананьева .
Свидетельство о публикации №123122808029