Аутакалыханка

Цішэй, розум, цішэй.
Ты проста пазнаў скрыжаванне.
Колькі жыццяў у гэтай яме
Мы ганяем з табой чарцей.

Цішэй, сэрца, цішэй.
Гэта пекла. За хваляй - хваля,
Мы з табою заўжды трывалі.
Дачакайся. Сыдзе. Сыдзе.

Цішэй, вочы, цішэй.
Вы ўжо бачылі гэту цемру.
Не давайце ёй болей веры,
Па-за цемрай святло брыдзе.

Цішэй, вусны, цішэй.
Вам было ўжо гэтак млосна,
Вам хвароба - што бацька хросны.
Ён часова сярод гасцей.

Цішэй, носік, цішэй.
То ж звычайная зброя ката.
Сёння пах узмацняе краты,
Заўтра будзе і ён лягчэй.

Цішэй, вушкі, цішэй.
Крыкі думак заўжды сціхаюць.
Пачакайце, пакуль сканаюць,
То ж не першая з іхніх дзей.

Цішэй, подых, цішэй.
Гэта пекла - шляхоў палова.
Перайдзі і паўстань нанова
Там, дзе хвосцік прыкусіць  змей.

Цішэй, розум, цішэй.
Ты проста пазнаў скрыжаванне.
Колькі жыццяў у гэтай яме
Мы ганяем з табой чарцей.

25.12.23


Рецензии