Бессань
Толькі б не слухаць уласнага крыку.
Рыфму за рыфму няёмка чапляць.
Хаваць
Дзесьці між рытмаў, нервовых, як цікі,
Тое. На "яць".
Сівець.
Цягам гадзін пералічваць авечак,
Сціснуць аловак, што пышную медзь.
Глядзець
Проста ў дзень непазбежнай сустрэчы
З тою. На "ерць".
Забіць
Я, і маё, і жаданні, і мары,
Боль, нібы жабаву скурку, спаліць.
Наліць
Новай гарбаты, што дыхае парай,
Гэтым. На "жыць".
24.12.2023
Свидетельство о публикации №123122602280