Мох-прайдоха
Хiстаюцца кроны паволi.
У думках стаю я на ўзмежку,
Здзiўляе мяне наваколле…
Ствалы, бы засеяны мохам,
Рассыпаўся ён тоўстым колам.
Няўжо гэта поўнач-прайдоха
Напрамкi схавала наўкола.
Закрыла нам выйсце да сонца,
Схавала iмхом шлях на поўдзень.
З ухмылкай сваёю бясконцай,
Лiкуе, што шлях мы не знойдзем.
Скавала нас поўнач анклавам,
Дзе сонца не бачна ад слоты,
Бушуе ў вятрах, бы ў забавах,
Не вымалiць светлай пагоды.
Ды толькi не меркне надзея,
Разбудзiць праменьчык паўднёвы.
Туман з цягам часу худзее,
Паволi губляе аковы…
Свидетельство о публикации №123122302500