Ападалi з бяроз лiсты...

***
           Светлай памяці Міколы Шабовіча

Ападалі з бяроз лісты,
Потым вецер іх нёс у далі.
З лістападам сыходзіў ты,
Ціха лісцікі ападалі...

Ападалі з бяроз лісты,
І ні ты, і ні я не зналі,
Што яны развядуць масты,
Што паэтаў-сяброў ядналі...

Ападалі з бяроз лісты,
А ты верыць хацеў у восень,
Ў тыя кропелькі яснаты,
Што табе падаруюць просінь...

Ападалі з бяроз лісты
На пісьмовы твой стол пусты...

22. 12. 2023 г.


Рецензии