Дзень. Над лесам праносяцца хмары...
Дзень. Над лесам праносяцца хмары.
Лес расталы астылы стаіць.
Вецер гушкае сосен гітары,
І бярозавы ўзлесак маўчыць.
Не гучаць салаўіныя песні.
Цёмны снежань плыве ў цішыні,
Толькі зрэдку галінкаю трэсне,
Калі вецер кранецца струны
Заімшэлай і голай асіны.
Лес расталы астылы стаіць.
І халодная гронка каліны
У акно з цеплынёю глядзіць.
22. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123122203637