Зiмнi зводны аркестр...
Зімні зводны аркестр,
Дзе дзве скрыпкі-бярозы,
І цымбалы асін,
І сасны барабан,
Сіратлівых жалеек
Змярцвелыя лозы
І ялін векавых
Навальнічны арган.
Лесу зводны аркестр
Не выконвае творы,
І драўляныя трубы
Аргана маўчаць.
І ў зімовай і мёртвай
Нябеснай прасторы
Ціха шэрыя хмары
Над лесам ляцяць.
21. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123122103783