Жанчыне з фанернай лапатай
Абразы няхай не злічу:
Жанчыне з фанернай лапатай
Я верш гэты свой прысвячу.
Хто крыху старэйшы, той помніць
Жыццё, што калісці было
І безліччу статуі-помнікі,
Дзе ў руках у жанчыны вясло.
Былое згарнуўшы з каўнеру,
Нашчадкі далёка пайшлі,
Але за кавалак фанеры
Нічога найлепш не знайшлі.
І сёння - ў стагоддзе смартфонаў
І з розумам штучным прылад -
Ізноў націраюць далоні
Жанчыны аб ручкі лапат.
Чыесьці бабулі, матулі,
Ім цяжкая праца - не грэх -
І часам сябе не шкадуюць,
Паўсюдна гартаючы снег.
Каб мужныя, дужыя хлопцы -
Унукі, сыны і дзяды -
Хадзілі па роднай старонцы
Бяспечна. Туды ці сюды.
Нікога не хочу зняважыць
Тым больш не адпраўлю ў турму
Жанчынай з лапатаю цяжкай
Я толькі з павагай кіўну.
І, гледзячы як майстравіта
Фенеру сцірае ушчэнт,
Я толькі магу памаліцца
Каб Бог ёй збярог інструмент.
Каб меньшыя гурбы намётваў
Каб больш снег кідаў на палі
Каб снегаўбіральныя цёткі
Жанчынамі найперш былі.
Пустым абяцанкам не веру,
На словы слабы чалавек
Спадзяюся, што хопіць фанеры
І на гэты камп'ютарны век.
Свидетельство о публикации №123122004184
Мiшэль вершык зладзiу' лоу'ка
Пра фанеру I рыдлёу'ку..
Владимир Казак 27.12.2023 20:59 Заявить о нарушении
Баринов Мишель 14.01.2024 12:04 Заявить о нарушении