С Рождеством!

Зіма ўбрала дрэвы і даліны,
Куды ні глянь - якое хараство!
Лятуць сняжынкі на зямлю няспынна,
Каб упрыгожыць Светлае Раство!

Чакаюць людзі ўсе Раство Хрыстова,
Ідуць на споведзь, моляцца ў цішы.
І душы напаўняюць Божым словам,
І свет у кожнай стомленай душы.

Здаецца і грахоў зусім не будзе,
А будзе ва ўсім свеце мір і лад.
І льюцца песні аб Хрыстовым цудзе-
Раство вяшчае звонавы набат!

Няма ў хатах спрэчак і разладу,
Ялінкі толькі весела гараць!
І смачны водар пірагоў, аладак,
Гасцінна кліча іх пасмакаваць!

Святочны вечар у радасных размовах,
Зіма, здаецца, дыхае цяплом.
Няхай пануе лад у годзе новым,
Са Святам, людзі, з радасным Раством!


Рецензии