Святочные гадания
Пара настала жаніха шукаць.
Іх варажыць бабулі навучылі -
А хто не хоча шчасце паспытаць?
Вось хуценька надзеліся па модзе,
Пабыць за мужам кожная ахвоч.
Ну так ужо заведзена ў народзе:
Каханне, шлюбы...Наступала ноч.
Дзяўчаты, смеючыся, выйшлі з хаты,
Мяцеліца дарогі замяла.
Хоць і было нявестам страшнавата,
Адна з дзяўчат плот хутка абняла.
Лік цотны выпаў, значыць быць замужжу,
Ёй мроіліся вэлюм і сталы.
Ды сілай дзеўка хоць была нядужай,
Але са скрыпам рухнуў плот гнілы.
А з ім у гурбу рухнула дзяўчына,
І шчасце хай пакуль не здабыла.
Ды смеху волю даць была прычына
І тут другая дзеўка бот зняла.
Спачатку закруцілася на месцы,
І бот ляцеў няведама куды.
Нагу марозіла і чулася нявесце
Сабака выў- каб хоць не для бяды.
Ды хіба ж страх для шчасця перашкода?
Калі кіпела маладая кроў.
А трэцяя дзяўчына з той нагоды,
З надзеяй абняла бярэма дроў.
Да шчасця крокі, ды адно палена
З бярэма, як з палону ўцякло.
Ударыла дзяўчыну па калену-
Дзявочы гвалт стаяў на ўсё сяло.
Калі варожкі кончылі дзяўчаты,
Знайшлі ў снягах другой дзяўчыны бот.
Пайшлі, надзею тоечы, па хатах,
Сустрэча адбылася цераз год.
Ужо ў шлюбе першая дзяўчына,
Што ў варожках паваліла плот.
Ёй лёс паслаў лянівага хлапчыну-
Жылі без плоту самі цэлы год.
Ні цвік забіць там, ні вады прынесці,
І страціла дзяўчына прыгажосць.
Бо муж дастаўся - толькі спаць і есці,
Нібыта гаспадар, нібыта госць.
Ну а дзяўчо, што шчыра, летуценна
Бярэму дроў калісьці абняла.
Часценька уцякала ад палена,
З якім мужык ганяў вакол сяла.
І з ранку да цямна адны турботы,
Штодзён ад " ласкаў" мужа тросся чуб.
Цяпер успомнім пра дзяўчыну з ботам,
Апошняй муж быў вельмі - вельмі люб!
Усім вясковым дзеўкам і жанчынам-
Гуляку ёй падкінула жыццё.
Дык вось чаму і па якой прычыне,
Ёй год назад пачулася выццё.
Цяпер яна ў шлюбе з паляўнічым-
Палюе за спадніцамі штодзень.
Вось так, хоць і зусім немаляўніча
Бруіў жыцця жаночага струмень.
Прапалі мары трох дзяўчат вясковых,
Забытыя палена, плот і бот.
Ды ў жыцці такі сюжэт не новы,
Здзіўляе, калі ўсё наадварот.
А я звяртаюся да вас, дзяўчаты,
Каб быў не цяжкім ваш жыццёвы воз.
Вы варажыце толькі дзеля жарту,
Каб не наклікаць варажбою лёс.
Свидетельство о публикации №123121807703