Жытни хлеб

Дзеткам пра хлеб

Што такое час жніва?
Хлеб у вёсцы - галава!
А каб ён на стол папаў
Трэба, каб хтось жыта зжаў,
Каласы абмалаціў,
Звёз на ток ды пасушыў,
Каб муку змалоў з зярняткаў,
Замясіў і спёк нам гладкі
Ды пахучы каравай...
Хлеб яго ты называй!
З ім, браток, заўжды ямчэй!
Падрасцеш і ты хутчэй,
Калі хлеба ёсць кавалак,
Да яго цыбуля, сала...
Нашы продкі з ім дужэлі,
Калі хлеб наш жытні елі...


Рецензии