Люты
У часы былыя.
Лютасць недзе ён згубіў,
З ранку воўкам вые.
Не марозіць, як раней,
Не румяніць шчокі.
Мо здароўем стаў слабей?
Выгляд - бы ў сарокі.
Бела-чорнае крыло
Поле абдымае.
Сонца ў небе не відно,
Дым павіс над гаем.
Мінус - зранку, плюс - удзень,
Смужна і вільготна…
Люты ціхенька брыдзе
Па шляху самотны.
Свидетельство о публикации №123121503362