Туляюцца людзi па свеце...
Бежанцам ад вайны
Туляюцца людзі па свеце,
Чужыя вуглы абціраюць,
Бо выбухі чуюцца недзе,
Бо недзе страляюць, страляюць...
Блукаюць па свеце без мэты.
Адна толькі мэта, каб выжыць.
Ізгоі блакітнай планеты,
Якая іх з мірам мурыжыць.
Блукаюць, туляюцца людзі,
Бягуць, уцякаюць ад смерці
І моляцца Богу аб цудзе -
На роднай зямельцы памерці,
Памерці на мірнай зямельцы,
На мілай, сваёй, незабыўнай.
Туляюцца зноў пагарэльцы
Няспынна, няспынна, няспынна...
14 - 15. 12. 2023 г.
Свидетельство о публикации №123121502171