Мая радзима

Інна Саніна

Радзіма

Мая радзіма, Беларусь –
Краіна ранняга світання,
Прытулак пошукаў і мар,
Імкненняў, добрых спадзяванняў.

На ўсіх маіх зямных шляхах,
У маіх штодзённасцях, у блуканнях ,
Ты да мяне заўжды была,
Як маці, што сваё дзіця
Ад крыўд жыццёвых зберагае
І шчырасццю сваёй спагады
Даруе радасць пачуцця.

І дзе б я сёння ні жыла,
Заўсёды сэрцам адчуваю
Маёй радзімы сціплай ззянне – 
Прамень пяшчотнага цяпла.

Ад сэрца шлю маё каханне
Краіне любай і сябрам
І непахісна спадзяваюсь
На наша скорае спатканне –
Яго прыму, як божы дар.

2014


Рецензии