Вячэрняя прагулка
Пад сумным бляскам ліхтароў,
Нібы здзіўляецца самоце
За дзень прытомленых дамоў.
Яны, як я, пад шэпт сняжынак
У скрушны трапілі палон,
І засыпаюцца сцяжыны
Каля асветленых акон.
А думкі сэрца непакояць
Спрадвечнай тайнаю нябёс:
Ці душы родных у спакоі,
Ці выпаў там гаротны лёс?
Сняжынак лёд аздобіў шчокі,
Накрыў ажурам паліто…
Юдоль давала нам урокі.
Ды хіба іх засвоіў хто?
Снег успамінамі віхурыць,
Здаецца, што ў віры тану…
Неспадзявана неяк журыць,
На скроні сыпле белізну.
Свидетельство о публикации №123120805730