Котя
І сыпала бязлітасна снягі.
А уначы мароза запрашала -
Марозіў той палі і мурагі.
Здавалася, зімовым не стрымацца,
То засыпала, то мароз трашчаў.
І мерзлі ногі, седзячы на працы,
А на двары мароз за шчокі браў.
Але такая служба ў аховы,
Яе не спыніць снег і мерзлата.
Ды пра зіму я завяршу прадмову,
Далей расказ мой пойдзе пра ката.
Зусім малы, спалоханы і кволы,
І слёзкі ад хваробы ў вачах.
Днём ля каледжа ўсё блукаў наўкола
І часта ціха плакаў па начах.
У тую ноч стагнала завіруха,
Ні сцежак, ні дарог не бачыў зрок.
А снег ішоў і клаўся белым пухам,
І засыпаў маленькі камячок.
Я нават не падумала пра тое,
Што праца не прытулак для катоў.
Я бегла засланіць яго сабою
Ад сцюжы, завірухі і снягоў!
Калі цяплом дыхнула памяшканне,
Мой камячок адразу задрамаў.
Але няспынна наступала ранне,
Здаецца, развітацца час настаў.
Я вынесла яго на снежны ганак,
Ізноў на холад, сцюжу і мароз.
А пасля працы хутка, апантана,
Шукала ў снягах халодны нос.
А вось і ён, зусім абледзянелы,
Глядзеў з мальбой кацінай на людзей...
Я падыйшла і ўзяла нясмела,
Пяшчотна прытуліла да грудзей.
Затым у шаль рупліва закруціла,
А ён глядзеў праз шчылінку на свет.
Калі ж у хату дзверы адчыніла
Трагікамічны выдаўся сюжэт.
Наш Лабрадор ад шчырага здзіўлення
Наперад рынуўся і павярнуў назад.
Ды гэта толькі першыя імгненні,
Затым у хаце пасяліўся лад.
Усё хутка па патрэбе набылося;
Яда, шампунь, ашыйнік і латок.
З хваробай пазмагацца давялося,
Забыў пра гора коця- камячок.
А мы яго так і назвалі Коця,
І хай парадак у хаце толькі госць.
Але калі усе мы на рабоце,
У хаце Гаспадар заўсёды ёсць!
Сябруюць Коця з Грэем Лабрадорам,
Бываюць і свавольніцтвы не раз.
Ды смеху і пяшчоты ў хаце мора!
Хоць і турботаў немалы запас.
Вось хутка год, як Коця разам з намі,
А гэта і пяшчота, і настрой!
Адной сям'ёй мы з мокрымі насамі,
І ў спёку, і марознаю парой!
Ізноў зіма, мабыць,суровай будзе,
Заснежаны пагоркі,і палі.
Давайце, людзі, помніць, што мы Людзі!
Каб кожны меў прытулак на зямлі!
Свидетельство о публикации №123120803832