БОЖЫ ШЛЯХ
Iмкнулiся свет маляваць на свой густ.
Ды толькi зямелька ад здзекаў
Стагнала, шукала як ручва вярнуць.
Надоўга запомнiла здзекi
Сiбiрская, вольнiца духа, зямля.
Сягоння з таго да нас веку
Даносiцца рэха, гудзе, як страла.
Вяртае, навязвае думкам
Расшытае «ўчора» пад новы фасон.
Чаруе з хлуснi пачастункам,
Распальвае ў сэрцах блудлiвы агонь.
Давайце з прыродаю побач
Iсцi па сцяжынках да новых вяршынь.
З былых ручаiнак, асобых,
Напоiм вадою мы новую плынь.
Яскравыя зоры з сабою
Захопiм, адкрыюць яны новы шлях.
Падхопiм дзядоўскую волю,
Каб ззяла, як промень у нашых вачах.
Свидетельство о публикации №123120802268