Мае дзецi шукаюць шчасце

Мае дзеці шукаюць шчасце.
Я - няшчасці збіраю ў падол.
Іх (Глядзі!) няма куды класці:
Усе куты ў іх, скрыні і стол.

Покуль людзі вітаюць радасць,
Сум жыве ў маіх вачах,
А старая сяброўка рахманасць
Колькі год застаецца ў гасцях.

Ты не думай: я дужа хацела
Лёс змяніць, толькі час не той.
Пастаяць за сябе не змагла я,
Бо была занадта слабой.


Рецензии